КАЗАЛІ,
ШТО Я
КААРДЫНАТАР
ПРАТЭСТАЎ
Алесь Дзянісаў, музыка, журналіст
КАЗАЛІ,
ШТО Я
КААРДЫНАТАР
ПРАТЭСТАЎ
Алесь Дзянісаў, музыка, журналіст
Гісторыю вядомага гарадзенскага музыкі чуў шмат хто. Алесь не ўдзельнічаў у пратэсце, ён проста вяртаўся дадому. На адной з вуліцаў заўважыў чорных людзей без апазнавальных знакаў, якія цягнулі жанчыну. Ён прыпыніўся і толькі паспеў спытаць: «За што?», як адразу быў затрыманы. Пакуль музыку цягнулі на базу мясцовага АМАПу, яго збівалі ды зламалі ровар. Цяпер Алесь жартуе: «Ровару дасталося больш за мяне».

На базе АМАПу хлопцу таксама перапала, але, як ён сам кажа, яшчэ пашчасціла, бо яго адрозна ад іншых не прапускалі праз дворык. Аднак Алесь атрымаў моцны ўдар пад пах, і пазней праз гэта давялося пакласціся ў шпіталь. Сілавікі таксама размалявалі твар хлопцу фламасцерам. Пасля базы АМАПу Алесь апынуўся ў дзяжурнай частцы аддзелу міліцыі. Там яму пагражалі крымінальнай справаю і называлі «каардынатарам пратэстаў». Але потым сілавік у цывільным нават прасіў прабачэння і казаў, што памыліўся.

Да суда музыку завезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Ні туалетнай паперы, ні ежы, вада з крана.

Малюнак героя
У 4-мясцовай камеры ізалятару – 12 чалавек. Затрыманыя спалі па чарзе, і Алесь правёў увесь час на падлозе. На малюнку Алесь – адзіны чалавек, што ўсміхаецца.

Пасля выхаду з ізалятару ў хлопца пачаліся болі, але за працаю ён не надта звяртаў на тое ўвагу, проста наносіў абязбольвальнае. Мінуў час, паднялася тэмпература, і знаёмы доктар сказаў: трэба класціся ў шпіталь. Як вынік – пяць дзён з антыбіётыкамі і пад кропельніцай ды яшчэ тыдзень лекавання дома.

Гісторыя ў фармаце аўдыё: